2008-12-16 12:32:39

Рым: каталіцка- музульманскі калёквіўм на тэму крызісу


“Адказнасьць рэлігійных кіраўнікоў асабліва ў часе крызісу”- гэта тэма пачатага ў Рыме каталіцка-музульманскага калёквіўма, якое будзе працягвацца да серады 17-га сьнежня. Было яно зарганізаванае ўжо 11-ы раз Папскаю Радаю да спраў Міжрэлігійнага Дыялогу і Сусьветнае Таварыства Ісламскага Веравызнаньня, з сядзібаю ў Трыпалісе, Лібія. У гэтым сімпозыюме прыймае ўдзел 12-ць прадстаўнікоў. Каталіцкі бок прадстаўляе кардынал Жан Луі Туран, старшыня гэтае Папскае Рады, два біскупы з Лібіі і Францыі ды гэнэральны вікарый дыяцэзыі Сараева. Ісламскі бок прадстаўляе Прэзыдэнт Сусьветнага Таварыства Ісламскага Веравызнаньня ды прадстаўнікі васьлі розных краін – ў гэтым з Лібіі, Лібану і Турцыі як таксама з эўрапэйскіх і амэрыканскіх краін. Сустрэча закончыцца аўдыенцыяю ў Папы Бэнэдыкта 16-га.








All the contents on this site are copyrighted ©.