2008-12-16 12:33:34

Vicario Bagdado Вікарны біскуп Багдаду м. Шлеман Вардуні выказаў заклапочанасць у сувязі з абвінавачваннямі ў празалетызме. Гэта здараецца, на ягоную думку, ў сувязі з пашырэннем псеўдахрысціянскіх сэктаў пасля падзення рэжыму Садама Хусэйна ,.


Рызыка для невялікай хрысціянскай грамады Іраку хаваецца ў тым ліку і ў блытаніне разумення рэлігіі большасцю іракцаў. У асноўным сэкты паходзяць са Злучаных Штатаў Амерыкі і Англіі. Яны маюць грашовыя сродкі, транспарт, іншыя тэхнічныя магчымасці, дык хутка заваёўваюць моладзь і падлеткаў. Асабліва на Поўначы, дзе больш свабоды. Сярод іх ёсць такія, што па-свойму нават перахрышчваюць хрысціянаў, ахрышчаных у Царкве. "Частка прадстаўнікоў Іслама падзвяргаюць нас абвінавачванням у празалетыызме,- заявіў вікарны біскуп. - Хаця мусульмане добра ведаюць, што гэта не мы, католікі, і не іншыя хрысціянскія канфесіі. З імі, што здаўна жывуць на зямлі Іраку, мы вядзем экуменічны дыялог." Гаворачы аб надыходзе Калядаў, м. Шлемон Вардуні рэалістычна кажа, што у краіне не хапае стабільнасці і бяспекі, дык людзі маюць вялікае застрашаннею Таму ў Багдадзе начная калядная святая Імша і галоўныя літургіі свята Божага нараджэння адбудуцца ўдзень." Сапраўдныя святы пройдуць у сценах родных дамоў так выпрабаваных іракскіх хрысціянаў."







All the contents on this site are copyrighted ©.