2008-12-15 13:50:44

Sette На радзіму вярнуўся пасля візіту ў Ватыкан прэзідэнт вострава Шры Ланка спадар Махінда Раджа-Пакс. Бакі выдалі паведамленне з нагоды візіту. Сярод пунктаў - пагроза ўзрастання сэктаў у Азіяцкай краіне


"Умацоўваць шлях дыялогу, клапаціцца аб патрэбах грамадзян Шры-Ланкі і аб іхняе рэлігійнае свабодзе." Такія пункты чытаем ў паведамленні прэсавай залі Ватыкану абб выніках візіту прэзідэнта РаджаПакса. "У ходзе сардэчнай гутаркі ..бакі падкрэслілі неабходнасць ісці насустрач пажаданням насельніцтва вострава, якое падзвяргаецца вялікім выпрабаванням, умацоўваць дыялог і браць шлях перамоваў. як адзіны, на якім можна асягнуць справядлівага і трывалага вырашэння актуальнай канфліктнай сітуацыі." У ходзе візіту была выказаная надзея на тое, што каталіцкая Царква будзе і надалей карыстацца правам на рэлігійную свабоду. Як указваецца ў Заяве. такім чынам Касцёл здолее ўносіць значны ўклад у жыццё краіны праз сваё сведчанне веры, міласэрднасць, праз дзейнасць у галіне адукацыі, дабрачыннасці, прымірэння і міра.
на востраве Шры-Ланка (былы Цайлон) пражывае больш за 21 млн чалавек, 62 працэнты вызнаюць будызм. Хрысціяне ўсіх канфесій складаюць 6 з паловай працэнты насельніцтва







All the contents on this site are copyrighted ©.