2008-12-10 13:34:21

У Магілёўскім Касьцёле кактус стаў маліцца іконе


Сапраўдны цуд адбыўся ў магілёўскім касьцёле сьвятога Станіслава. Кактус, які стаяў ля абраза Маці Божай, нечакана прыняў форму жанчыны, якая складае рукі ў малітве.


Манахіні апавялі, што год таму гэты кактус прынесла ў касьцёл адная зь верніц. Нейкі час ён стаяў у іншым месцы, затым яго паставілі ў нішы, дзе знаходзіцца абраз Маці Божай. Празь нейкі час на кактусе зьявіліся некалькі адросткаў – і расьліна стала вельмі падобная да жанчыны, якая зьвяртаецца ў малітве да Маці Божай. У касьцёле стрымана кажуць, што ня варта казаць пра гэта як пра цуд альбо сэнсацыю. Але падабенства расьліны да выявы чалавека не адмаўляюць.








All the contents on this site are copyrighted ©.