2008-12-10 12:31:30

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 10-га сьнежня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16 гаварыў аб Айцах Царквы.
Сьвяцейшы Айцец зноў гаварыў на сёньняшняй аўдыенцыі пра Апостала Паўла.
Папа сказаў, што навучаньне Сьвятога Апостала Паўла аб Хрысьце і аб Таямніцы Адкупленьня заахвочвае нас да роздуму над сакрамантальнымі знакамі Божае эканоміі збаўленьня. Апостал падкрэсьлівае, што збаўленьне стаецца нашым удзелам дзякуючы Божай ласцы і веры. Вера ўзбуджаецца сілаю пачутага Божага Слова. Гэта яно нараджае новага чалавека, які цераз хрост стае ўключаны да Царквы, стае прылучаны да таямніцы сьмерці Хрыста.
Абьяднаньне з Госпадам найлепш выяўляецца ў знаку Эўхарыстыі- працягваў Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі. У Пасланьні да Карынцыянаў спасылаючыся да навучаньняў іншых Апосталаў і абьяўленьня атрыманага ад Госпада Сьвяты Апостал Павал апісвае ўстанаўленьне Эўхарыстыі ў часе Апошняе Вячэры і яе спалучэньне з мукамі Хрыста. Прыпамінае, што Эўхарыстыя ёсьць адзінаю, непаўторнаю ахвяраю, ў якой Сын аддаецца Айцу. Ёсьць яна знакам новага саюзу заключанага цераз мукі, сьмерць і ўваскрасеньне Хрыста разам з Якім пачынаецца новая гісторыя чалавецтва.
Збаўчым знакам – сказаў на заканчэньне сёньняшняе катахэзы Бэнэдыкт 16-- ёсьць таксама шлюбны саюз ахрышчаных. Апостал Павал падкрэсьлівае значэньне чалавечае любові, якой прыкладам ёсьць адносіны Хрыста да Царквы, што паказана ў Пасланьні да Эфэсцаў. “Мужы любіце жонак бо і Хрыстос палюбіў Царкву. Таямніца гэтая вялікая а я гавару гэта ў спасланьні да Хрыста і да Царквы. Хай ў нашай сьвядомасьці суправаджае нас заўсёды факт, што Хрыстос у сваім слове і сакрамантах ёсьць блізка нас, ёсьць прысутны з намі”.


На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.