2008-12-09 13:40:18

Талін - родны горад Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі Алексія 2-га, які спачыў у Бозе 5 снежня, назаве яго імем плошчу перад праваслаўнаю царквою ў зоне Ласнамяэ.


Так вырашыла мэрыя Таліна, падтрымаўшы прапанову мэра Эдгара Савісаара. Царкву асвяціў сам Алексій 2 ў часе апошняга візіту на радзіму ў 2003 годзе. Ён жа паблаславіў першы камень храма ў гонар іконы Багамаці "Скорапаслушніца". Гэты храм стаўся ў краіне першым праваслаўным пасля выхаду Эстоніі з СССР. Большую частку раёна Ласнамяэ - аднаго з найбольш густанаселеных у Таліне - складаюць рускамоўныя жыхары. Як паведамляе прэсавая служба мэрыі Таліна, спадар Эдгар Савісаар так пракаментаваў рашэнне:"Патрыярх Алексій быў выдатнаю асобай і нашым суайчыннікам. Памятаю супрацоўніцтва з ім на Кангрэсе народных дэпутатаў у Маскве ў 1989 годзе, дзе мы абодва ўваходзілі ў Камісію па абнародванню сакрэтных пратаколаў пакту Молатава-Рэбентропа (па раздзелу Еўропы ў 1939 годзе). Ён раза з намі падтрымліваў рашэнні Камісіі, якія істотна паўплыванні на аднаўленне незалежнасці Эстоніі. "Я высока цаню ягоную дзейнасць," - працягваў мэр. Ён быў чэсным і справядлівым рэлігійным лідарам і носьбітам высокіх маральных каштоўнасцей Я не ведаю аніякага іншага эстоназямляка, які б занаў так высокую пасаду ў свеце." Мэр Савісаар прыпомніў таксама, што некалькі гадоў таму назад меў інфаркт і ляжаў у бальніцы. Алексій 2 быў адным з першых, хто пазваніў яму і пажадаў хуткага выздараўлення, што і здарылася.








All the contents on this site are copyrighted ©.