Плошча Іспаніі са славутай лесвіцай,побач якой на гранітнай калоне ўзвышаецца статуя
Багародзіцы - традыцыйнае месца шанавання Марыі ў дзень Яе Беззаганнага Зачацця
Сына Божага, Збаўцы чалавецтва грэшнага.
Папа Бенедыкт 16
разам з Божым народам прынёс сёння Марыі гірлянду кветак напярэдадні калядаў.(Голас
Папы):"У дзень свята, так дарагога хрысціянству, шанаванне зыходзіць з сэрца і квітнее
на вуснах: імем нашай Нябеснае Маці. - сказаў Бенедыкт 16. - Як дзіця, уздымаючы
вочы на твар мамы і бачачы яе ўсмешку, забываецца на страхі і любы боль,так і мы,
накіроўваючы позірк на Марыю., пазнаем у Ёй Боскую ўсмешку - чыстае адлюстраванне
нябеснага святла. Дык аднаходзім новую надзею спасярод праблем і драм сённяшняга света,-працягнуў
Св. Айцец.- Гэта ўжо традыцыя, што Папа далучаецца да паднясення кветак ад жыхароў
горада, і гэтыя кветкі паказваюць нашу любоў і шанаванне - Папы, Царквы Рыма, яго
жыхароў і гасцей." Узносячы малітву і надаючы ўсім блаславенства, Папа накіраваў
сваё заступніцтва перш за ўсё на дзетак, за хворых і маладых людзей, якія растуць
у цяжкіх сямейныях абставінах, дзе іхныя слёзы закрытыя за мурамі. Папа прыклікаў
Боскае міласэрднасці на Рым - Вечны горад, які належыць усяму чалавецтву . Дык кожны,
хто тут пабывае, павінен узяць абавязак уносіць сваю, хаця б невялікую частку, у
пабудову больш справядлівага і салідарнага грамадства. Позна вечарам на свята
Безаганнага Зачацця Найсвятой Дзевы Марыі адбудуцца святочныя вялізарныя салюты з
усіх старажытны 7 халмоў Рыма, дзе ўжо заселены шматлікія іншыя ўзгоркі Апенінаў.