2008-12-08 13:21:17

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 7-га сьнежня



А паўдні гэтага дня, як таксама і ў важнейшыя сьвяты, Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра на гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове Сьвяцейшы Айцец сказаў, што людзям, зьнясіленым голадам і галечаю, натоўпам уцекачоў, ды ўсім, якіх чалавечыя правы парушаюцца, Касьцёл ў пэрыядзе Адвэнту паказвае Збавіцеля, які надыходзіць. Ім зьяўляецца Ісус Хрыстос, перамога Якога дала пачатак пераходу з панаваньня граху і сьмерці да любові і жыцьця. Хрыстос даў пачатак новаму чалавечцтву, якое паходзіць ад Бога.
Вітаючы пілігрымаў, якія ў вялікай колькасьці прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, Папа перадаў словы салідарнасьці праваслаўным вернікам, якія аплаківаюць сьмерць Патрыярха Масквы і Ўсяе Русі Аляксея ІІ.
RealAudioMP3
Мы абьядноўваемся ў малітве з нашымі праваслаўнымі братамі. Ягоную душу даручаем дабраце Бога, ўпрошваючы, каб прыняў яе да свайго каралеўства сьвятла і міру.
Паховіны Патрыярха Аляксея ІІ адбудуцца ў аўторак 9-га сьнежня ў Богаяўленьскім Катэдральным Саборы ў Маскве- паінфармаваў Мітрапаліт Кірыл, якога Сьвяты Сынод выбраў на дачаснага кіраўніка Рускае Праваслаўнае Царквы да часу выбару новага Патрыярха. З Ватыкану на паховіны Аляксея ІІ адправілася афіцыяльная дэлегацыя з кардыналам Вальтэрам Каспэрам на чале. Ёсьць ў ёй таксама кардынал Рожэ Этчэгэрай.
Дэкрэтам Прэзыдэнта Медведева рускія масс-мэдыя ды культурныя ўстановы у дзень паховінаў спыняць усе праграмы забаўнага зьместу.
Папа Бэнэдыкт 16 далей ў сваёй прамове 7-га сьнежня да вернікаў запрасіў студэнтаў і выкладчыкаў рымскіх навучальных устаноў да Ватыканскае Базылікі Сьвятога Пятра на традыцыйную сустрэчу перад Божым Нараджэньнем. У Годзе Сьвятога Паўла Папа сімвалічна перадасьць ім тэкст Пасланьня Апостала Паўла да Рымлянаў пасьля Сьвятой Імшы, якую 11-га сьнежня адправіць кардынал Агостоіно Вальліні.








All the contents on this site are copyrighted ©.