2008-12-06 11:11:57

Польшча: ІХ Дзень малітвы і матарыяльнае дапамогі Касьцёлу на Усходзе


2 снежня 2008 г. у Варшаве адбылася прэс-канферэнцыя з нагоды ІХ Дня малітвы і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе. Гэты дзень будзе адзначацца ва ўсёй Польшчы 7 снежня, у другую нядзелю Адвэнту, і пройдзе пад дэвізам «Агорнем клопатам жыццё».


З гэтай нагоды будуць цэлебравацца святыя Імшы ў інтэнцыі католікаў, якія жывуць на тэрыторыі былога Савецкага Саюза, а сабраныя фінансавыя ахвяраванні будуць прызначаны на розныя праекты, мэтаю якіх з’яўляецца матэрыяльная падтрымка Каталіцкага Касцёла на гэтых землях.


Падчас канферэнцыі Прымас Польшчы кардынал Юзаф Глемп падкрэсліў значэнне малітвы і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе. Ксёндз доктар Юзаф Кубіцкі TChr, старшыня аддзела па дапамозе Касцёла католікам на Усходзе, прывёў персанальную статыстыку аказанай дапамогі за 2008 г.


Святары і сёстры законныя з Польшчы, якія працуюць у Расіі і ва Украіне, распавялі пра дзейнасць дамоў самотных маці і дзіцячых інтэрнатаў.


Вельмі істотны фактар, які аб’ядноўвае лакальныя Касцёлы на тэрыторыі былога СССР, — досвед цяжкага пераследу на працягу дзесяцігоддзяў. Тыя трагічныя часы прынеслі амаль поўнае знішчэнне Касцёла і вялікае мноства мучанікаў, дзякуючы ахвяры якіх ён змог вытрываць выпрабаванні часу.








All the contents on this site are copyrighted ©.