2008-12-06 11:13:01

Напярэдані праваслаўнага свята Ўвядзення ў храм Найсвятой Багародзіцы - за адзін дзень у Мінску з 6-ай гадзіны раніцы 3 снежня да вечара быў пабудаваны і пакрыты дахам храм, як бывала ў старажытнасці.


Першая Боская Літургія была адслужаная ўжо раніцою свята У Сцяпянцы паўстала святыня - сведка радаснай працы душай, увасобленай ў будаўніцтве храма. Гэта - пачатак праекта "7 храмаў у сямі гарадах за адзін дзень" грамадскага аб'яднання "Беларускае казацтва". Будуюцца вайсковыя цэрквы, дзе будуць прыпамінаць воінаў, змаганых памёрлых за радзіму. настаяцелем новай царквы прызначаны клірык Свята-Уваскрасенскай царквы іярэй Георгі Арбузаў. Адпаведна традыцыі 300-гадовай даўніны абыдзенны храм будаваўся напрацягу аднаго дня сіламі цэлай грамады, рукамі ўсіх прыхаджанаў, якія потым і моляцца тут. Цяпер храмы за суткі збіраюцца з модуляў драўлянага брусу, прапітанага антыпажарнымі растворамі. Але сэнс той самы - робяць гэта самі хрысціянскія вернікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.