2008-12-02 13:27:01

З Англіі вярнуліася на Беларусь маладзёвая дэлегацыя, якая прыняла ўдзел у семінары Сусветнай федэрацыі студэнтаў-хрысціянаў. Яны гаварылі аб неабходнасці міжкультурнага дыялогу як стылю жыцця.


Жыць сваё верай у многакультурным грамадстве - сведчанні таго далі прадстаўнікі як нашай Беларусі, так і шматлікіх краін розных кантынентаў. Адны - станоўчыя, іншыя гаварылі пра цяжкасці і нават жудасці. Удзельнікі меркаваліся аб магчымасці развіваць культурны дыялог у сучасны сэкулярызаваным ці фундаменталісцкі абмежаваным свеце. Праваслаўныя асабліва засяродзіліся на пытаннях экуменічнай малітвы і Эўхарыстыі. У некаторых пасяджэннях прынялі ўдзел госці - прадстаўнікі юдаізму, Ісламу і сікхізму.
Сусветная Федэрацыя студэнтаў-хрысціянаў заснаваная ў 1895 годзею Яе рэгіянальныя прадстаўніцтвы ёсць на 6 кантынентах, еўрапейскі размешчаны ў Будапешце. Да яго належаць 26 членскіх арганізацый, уключаючы беларуску. Галоўнымі тэмамі сустрэч з'яўляюцца тэалогія, культура, салідарнасць, адукацыя. Арганізацыя аб'яднаўвае студэнтаў, якія вызнаюць хрысціянства любой намінацыі, нацыянальнасці, культуры.







All the contents on this site are copyrighted ©.