2008-12-02 13:26:35

14-ці годдзе кардынальскае годнасьці арцыбіскупа Казіміра Сьвёнтка


Чатырнаццаць гадоў таму арцыбіскуп Казімір Свёнтэк атрымаў тытул кардынала. Гэтую падзею Яго Эксцэленцыя ўспамінаў 26-га лістапада падчас вечаровай святой Імшы ў пінскай катэдры. У сваім казанні з гэтае нагоды кардынал Казімір прыгадаў Слугу Божага Яна Паўла ІІ, які ўзнёс яго да годнасці кардынала, а таксама Слугу Божага біскупа Зыгмунда Лазінскага.
Яну Паўлу ІІ быў блізкі першы пінскі біскуп, заснавальнік Пінскай духоўнай семінарыі. Між іншым, першы беларускі кардынал узгадаў, як Ян Павел ІІ аднойчы распавёў яму, што постаць біскупа Лазінскага паўплывала на фарміраванне святарскага паклікання Вялікага Папы. «Мы былі ўтрох: Папа, біскуп Лазінскі і я…», — распавядаў кардынал Казімір пра супольныя сустрэчы са Святым Айцом, падкрэсліваючы гэтымі словамі зацікаўленасць Яна Паўла ІІ асобай біскупа Лазінскага і клопат пра яго беатыфікацыю.








All the contents on this site are copyrighted ©.