2008-12-01 14:27:32

Першая бэатыфікацыя на Кубе


У горадзе Камагуэй 29-га лістапада быў паднесены да хвалы алтароў Хозэ Олальло Вальдэс, баніфрат, які жыў у 19-м стагоддзі.
Памёршы ў 1889-м годзе брат Хозэ меў 69-ць гадоў. Ёсьць другім жыхаром Кубы паднесеным да хвалы алтароў але першым, якога бэатыфікацыя адбылася на Кубе.
28-га кастрычніка 2007-га году сярод 498 бэатыфікаваных ў Рыме на Плошчы Сьвятога Пятра гішпанскіх мучанікаў 1930-х гадоў быў малады кубінскі дыякан Хозэ Лопэз Пітэра, якога растралялі ў Гішпаніі ў 1936-м годзе
Хозэ Вальдэс нарадзіўся ў 1820-м годзе ў Гаване. Маючы 14-ць гадоў уступіў да Шпітальнага Закону Сьвятога Яна Божага ( Баніфратаў). Міма многіх цяжкасьцяў склаў шлюбы як законны брат. У красавіку 1835-га году быў перанесены ў горад Камагуэй і там у бальніцы Сьвятога Яна Божага аддаўся служэньню хворым. Часы былі нялёкія. Трывала вайна з Гішпаніяю а таксама перасьледаваньне рэлігіі ды законных супольнасьцей. Многія пакідалі Кубу. Хозэ астаўся. Апякаваўся ахвярамі вайны, вязьнямі ды нявольнікамі. Стаў прыкладам для усяго Касьцёла. Астаўся яму верным аж да сьмерці.








All the contents on this site are copyrighted ©.