2008-11-29 11:07:29

Ад 29 лістапада пачынаецца Адвэнт. Папа Бенедыкт 16 адкрывае яго вячэрняй Першай нядзелі ў базіліцы Святога Пятра ў Рыме.


"Гэта дабрадзейны момант для абуджэння ў нас чакання Езуса". Такія словы вымавіў летась Папа напачатку каляднага перыду. 30 лістапада Свяцейшы Айцец наведае базіліку святога Лаўрэнція з нагоды 1750 гадавіны мучаніцкай смерці вялікага рымскага дыякана. 8 снежня, у свята Беззаганнага Зачацця Найсвятой Дзевы Марыі па традыцыі Папа ўскладзе карону з кветак на статую Багародзіцы, што стаіць на высокай калоне блізка рымскай плошчы Гішпаніі, з абрадам шанавання і прынагоднай прамовай, ды павітае рымлянаў і прыбылых да Вечгага гораду пілігрымаў. На свята Раства Хрыстовага Папа адслужыць Боскую Літургію ў базіліцы Святога Пятра апаўначы з 24 на 25 снежня, а днём, а 12 гадзіне, з цэнтральнай лоджыі прамовіць каляднае пасланне і надасць апостальскае блаславенства "URBI ET ORBI (Гораду Рыму і цэламу свету)" у розных мовах , якое будзе перадавацца па Інтэрбачанню. На заканчэнне грамадзянскага году 31 снежня на знак падзякі за дары года 2008-га Бенедыкт 16 адправіць вячэрню ў базіліцы Святога Пятра.
1 студзеня 2009 года адзначым 42-гі Сусветны Дзень міра. Прыгадаем ягоную тэму:"Змагацца з галечай - будаваць мір". Папа узначаліць святую Імшу ва ўрачыстасць Найсвятой Панны Марыі - Багамаці. 6 студзеня, у свята Богаз'яўлення, Папа Рымскі адслужыць святую Літургію ў Сікстынскай капэле, дзе ахрысціць некалькіх немаўлятак. 25 студзеня, на дзень навернення святога апостала Паўла, ў Рыме Папа адслужыць вячэрню ў базіліцы святога Паўла па-за мурамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.