У гэтую пятніцу ў прэсавай Залі Ватыкану адбылася прэзентацыя музычнага альбома маэстро
Плачідо Домінго "Бясконцая любоў" на словы паэтычных твораў Папы Яна Паўла 2-га.
А ў суботу ў Рыме будзе выканана кантата на словы паэтычных твораў Карла Вайтылы са
зборніка "Любоў мне растлумачыла ўсе рэчы"- Опера ў стылі джазу з удзелам сімфанічнага
аркестра, хораў і салістаў пройдзе ў адным з галоўных тэатраў Вечнага гораду "Капраніка".
Гэта - мемарыяльны вечар з нагоды 30-годдзя выбару на Папу Кракаўскага кардынала
Карала Вайтылы. Зарганізаваў яго Варшаўскі цэнтр па распаўсюджанню думак Папы Яна
Паўла 2-га.