2008-11-28 14:01:34

Папа Бэнэдыкт 16 асудзіў тэрарызм і моліцца за ахвяры замахаў у Бамбэі


Сьвяцейшы Айцец асудзіў тэрарыстычныя атакі да якіх дайшло ў апошнім часе ў Бамбэі, Індыя, і запэўніў аб малітве за ахвяры гэтага злачынства. У імені Папы спачувальную тэлеграму на рукі арцыбіскупа Бамбэю кардынала Освальда Грачаса накіраваў Ватыканскім Сакратар Стану кардынал Тарчыцыё Бэртонэ.
“Глыбока занепакоены выбухам насільля ў Бамбэі Сьвяцейшы Айцец просіць перадаць спачуваньні сем”ям тых, што страцілі жыцьцё ў гэтых жудасных атаках ды запэўнівае публічныя ўлады, грамадзян ды усіх, якія пацярпелі, аб сваёй духоўнай блізкасьці”- чытаем у тэлеграме.
Бэнэдыкт 16 зрабіў заклік “пакласьці канец усім тэрарыстычным актам, якія мецяць у чалавечую сям”ю ды нішчаць мір і салідарнасьць, што неабходныя для збудаваньня цывілізацыі годнай высакароднага пакліканьня чалавека да любові Бога і бліжняга”.
На заканчэньне Сьвяцейшы Айцец запэўнівае аб сваёй малітве “за вечны адпачынак для душаў ахвяраў і просіць у Бога сілы і суцяшэньня для параненых і тых, якія знаходзяцца ў жалобе”.








All the contents on this site are copyrighted ©.