2008-11-27 14:50:08

Італьянскі біскуп: братэрскія адносіны з праваслаўнымі сёньня неабходныя


“Братэрская і поўная згоднасьці сустрэча са сьветам праваслаўынм сёньня неабходная”- сказаў біскуп Палія, старшыня камісіі да спраўэкумэнічнага дыялогу Італьянскае Біскупскае Канфэрэнцыі. На яго думку трэба “дапамагчы нашым праваслаўным братам і сёстрам поўнасьцю перажываць хрысьціянскую веру таксама і ў Італіі”.
Адкрываючы 25-га лістапада, працы круглага стала прысьвечаныя праваслаў”ю ў гэтай краіне біскуп Палія запэўніў, што адносіны Італьянскага Каталіцкага Касьцёла з праваслаўнымі “ёсьць вельмі шчыльныя, як на тэалагічным узроўні, так і душпастырскім ды братэрскім. Што-больш, ужо ад году, ў Італіі, лік праваслаўных перавышае лік музулманаў “.
У сустрэчы прынялі ўдзел, між іншым, арцыбіскуп корсунскі Інакенты з Маскоўскага Патрыярхату ды Праваслаўны Мітрапаліт Італіі арцыбіскуп Зэрвос з Канстантынопальскага Патрыярхату.
Канкрэтным знакам супрацоўніцтва паміж Італіяю а праваслаўнымі ёсьць пераданьне ім італьянскім урадам палацу, які калісьці пабудавана з волі цара для пілігрымаў, што адведваюць Бары, дзе знаходзяцца мошчы Сьвятога Мікалая. На ўрачыстасці пераданьня гэтага будынку 7-га сьнежня будуць прысутнымі Прэзыдэнт Італіі Джорджо Наполітано ды Мітрапаліт Смаленскі і Калінінградзкі Кірыл. “Мы жадалі б, каб Італія змагла быць прыкладам, як частка Эўропы, ў якой жывецца мудра, дзе аддыхаецца двума лёгкімі, Усходу і Захаду”- сказаў біскупа Палія.








All the contents on this site are copyrighted ©.