2008-11-27 14:49:12

Папа Бенедыкт 16 звярнуўся да ўдзельнікаў паседжання 7-мі Папскіх навуковых Акадэмій. Ён указвае на неабходнасць аднавіць дыялог эстэтыкі і этыкі ва ўсіх галінах чалавечай дзейнасці. Працаваць над стварэннем новага, хрысціянскага гуманізму.


"Прыгажосць праўда і дабро маюць сваю дасканаласць і крыніцу ў Богу". Звяртаючыся да старшыні 13 агульнага Пасяджэння Акадэмій, прэзідэнта Папскай Рады па культуры арцыбіскупа Джанфранко Равазі, Свяцейшы Айцец ўказвае на 2 асноўныя аспекты: "...неабходна вярнуцца да разумення, што толькі праз прыгажосць можна ісці шляхам пазнавання. Гэта менавіта таму, што пазнаванне бясконцага стаецца пазнаваннем трансцыдэнтнага .Неабходна аднавіць дыялог чалавецтва з прыгажосцю, праўдай і дабром. Прыгажосць ёсць сястрою Праўды, яна ня ёсць нешта адарванае, як унушаюць некаторыя філасофскія сістэмы . Прыгажосць ёсць вернаю дарогай адшуквання вышэйшай Ісціны, магчымасцю найбольш наблізіцца да Містычнага. З другога боку,-указвае Папа,- цяпер маецца паспешлівая неабходнасць аднавіць плённы кантакт эстэтыкі і этыкі з сучасным мастацтвам. Нажаль, актуалныя гарызонты не адкрываюць мастацтва на ягоныя галоўныя задачы: прыгажосць і духоўнае пасланне. Мастацтва і культура наогул павінны ў духоўнай пустыні сучаснага свету адшукаць вялікія знакі гармоніі, новыя ідэі, якія б не збяднялі, але ўзбагачалі чалавецтва праз веды". Далей Бенедыкт 16 прыпамінае, што неабходна даваць дарогу чалавечаму генію, які здольны адлюстраваць Боскую прыгажосць. Між іншым, Папа тут прыпамінае аб тым, што нядаўна прыйшоўшы Сынод Біскупаў прапанаваў дарогу прыгажосці знаходзіць ў звароце да Слова." Задача Царквы ў сучасным грамадстве,-падкрэслівае Папа, - спрыяць творчасці і яго прадстаўнікам, якія не стамляюцца здзіўляцца цуду Творцы і маеюць жаданне і здольнасці перадаваць прыгажосць, фармуючы эстэтычныя пачуцці ў душах людзей."







All the contents on this site are copyrighted ©.