2008-11-27 14:50:27

Айцу Аляксандру Надсану прысуджаны тытул ганаровага доктара ЭГУ


Рашэньне аб прысуджэньні ганаровага званьня Doctor Honoris Causa прыняў Сэнат Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсытэту.

Гэтым ганаровым тытулам Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт выказаў «высокую ацэнку навуковых дасьледаваньняў айца Аляксандра ў галіне гісторыі Беларусі і гісторыі хрысьціянства, а таксама належным чынам ацаніўшы ягоны ўнёсак у разьвівьцё беларускай культуры і пашырэньня ведаў пра Беларусь у сьвеце», паведамляе сайт навучальнай установы.

Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла на адкрытым паседжаньні Сэнату ЭГУ сёньня, 27 лістапада, у Вільні.

Айцец Аляксандар выступіў таксама з публічнай лекцыяй «Францішак Скарына: эўрапеец у эўрапейскім горадзе».








All the contents on this site are copyrighted ©.