2008-11-26 13:36:27

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 26-га лістапада



Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16 гаварыў аб Айцах Царквы.
Сьвяцейшы Айцец зноў гаварыў на сёньняшняй аўдыенцыі пра Апостала Паўла. Навучаючы аб апраўднаньні Апостал Павал прыпамінаў, што Бог збаўляе нас дарма, сілаю ахвяры, якую склаў Хрыстос на Крыжы. Мы збаўленыя не дзеля зьдзейсьненых учынкаў але цераз ласку за пасрэдніцтвам веры. Дзеля гэтага мы пакліканыя любіць Хрыста, Які за нас памёр і ўваскрос ды жыць ва ўзаемнай любові з бліжнімі. Любоў Бога і бліжняга- сказаў Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі- будзе крытэрыям нашага суда на прыканцы часоў. Прыпамінае аб гэтым вядомы гімн аб любові з Другога Пасланьня Апостала Паўла да Карынцыянаў.
RealAudioMP3
Уяўна магло б здавацца, што навучаньне Апостала Народаў аб апраўданьні ёсьць супярэчным тэалогіі Сьвятога Якуба, які падкрэсьлівае адносіны паміж вераю і ўчынкамі навучаючы, што вера пацьвярджаецца ва ўчынках і ёсьць яны доказам жывое і сапраўднае веры. Уяўленьне гэтага пытаньня Апосталамі вяло часта да памылковага разуменьня апраўданьня і свабоды. Фатальныя былі б аднак вынікі веры, якая не мела б свайго пераводу на ўчынкі любові Бога і бліжняга. Памятайма аб гэтым- сказаў на заканчэньне сваёй катазхэзы Сьвяцейшы Айцец- ведаючы, што калісьці мы станем перад Трыбуналам Хрыста, калі кожны атрымае заплату за ўчынкі, зьдзейсьнныя ў целе, злыя або добрыя.


На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.