2008-11-25 13:34:44

Бэнэдыкт 16 аб экумэнічным дыялогу з Армянамі


Армянскі Каталікос Вялікага Дома Кілікійскага Арам І, рэзідэнцыя якога знаходзіцца ў Ліванскай Рэспубліцы (Блізкі Усход), 24 лістапада 2008 г. прыбыў у Ватыкан з афіцыйным візітам па запрашэнні Бэнэдыкта XVI. Акрамя дзвюх сустрэчаў са Святым Айцом праграма візіту прадугледжвае размовы са старшынёю Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Вальтэрам Касперам.
«Гэта важны візіт, мэтай якога з’яўляецца ўзмацненне адносінаў паміж Каталіцкім Касцёлам і Армянскай Апостальскай Царквой», — адзначыў кардынал Вальтэр Каспер.
Гэта ўжо другі візіт Арама І у Вечны Горад. Першы візіт адбываўся 11 гадоў таму (23–26 студзеня 1997 г.), падчас якога Армянскі Каталікос сустракаўся з папам Янам Паўлам ІІ.
У панядзелак 24-га лістапада Арам І памаліўся каля труны Вялікага Папы ў базыліцы святога Пятра.
Затым у Апостальскім палацы адбылася першая сустрэча ўсходняга іерарха са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI, а таксам супольная малітва Пантыфіка з Арамам І у капліцы Redemptoris Mater («Маці Адкупіцеля»).
Прыймаючы Арама І-га Папа прыпомніў сьведчаньне, якое далі на працягу стагоддзяў шматлікія армянскія Сьвятыя і Мучанікі. Зьвярнуў увагу, што яно асягнула вяршыню ў часе трагічных перасьледаваньняў 20-га стагоддзя. Гаворачы аб экумэнічным дыялогу, які вядуць католікі са старажытнымі
Усходнімі Цэрквамі, Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў важны ўклад, які там узносяць Армяне. Тэмаю, якою цяпер займаецца міжнародная супольная камісія дыялогу, ёсьць “Натура, лад і місія Царквы”. Сьвяцейшы Айцец мае давер, што глыбейшае разуменьне Апостальскай Традыцыі, якая нас спалучае, дапаможа нам даваць супольнае сьведчаньне аб духоўных і матарыяльных вартасьцях. Без іх “немагчымы справядлівы і чалавечы грамадзкі парадак”.
26 лістапада Арам І прыме ўдзел у агульнай аўдыенцыі са Святым Айцом. Плануецца, што падчас свайго візіту ў Ватыкан Армянскі Каталікос наведае базыліку святога Паўла за Мурамі, а таксама выступіць у Папскім Урбаніянскім універсітэце з дакладам, у якім распавядзе пра хрысціянаў на Блізкім Усходзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.