2008-11-25 13:35:26

V з"езд беларусаў сьвету адбудзецца ў ліпені 2009-га году


Нядаўна адбылося пасяджэнне Малой Рады МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, асноўным пытаннем, якога была падрыхтоўка да V з’езда беларусаў свету.

Папярэдняя дата правядзення з’езда прызначана на 18–19 ліпеня 2009 года, канчаткова дата будзе зацверджана пасля кансультацыі з сябрамі Вялікай Рады, у якую ўваходзіць кіраўнікі і вядомыя дзеячы беларускіх арганізацый замежжа. Малая Рада, акрамя таго, акрэсліла тры варыянты тэмы з’езда. Бясспрэчна адно – асноўнай праблематыкай з’езда будзе пытанне культурнай нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў, праблемы і захады па яе захаванні, як у метраполіі, так і ў дыяспары. Канчатковая тэма будзе зацверджана па выніках галасавання Вялікай Рады. На наступным пасяджэнні Малой Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, якое адбудзецца ў студзені 2009 года, плануецца разглядаць праекты складу аргкамітэта па правядзенні з’езда, рабочых групаў, квотаў на вылучэнне дэлегатаў ды іншыя працоўныя моманты, неабходныя для годнага правядзення V з’езда беларусаў свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.