Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 23-га лістапада
А паўдні гэтага дня, як звычайна ў кожную нядзелю і важнейшыя сьвяты, Бэнэдыкт
16 сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, на гэтай марыйнай
малітве. У сваім разважаньні, перад адгаварэньнем яе, Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб
валадараньні Хрыста, спасылаючыся да ўрачыстасьці Хрыста Караля Сусьвету, якую Касьцёл
ушаноўваў у нядзелю 23-га лістапада. Каралеўства Божае ( як піша Сьвяты Апостал Павал)-
сказаў Папа- гэта справядлівасьць, мір і радасьць ў Духу Сьвятым. Госпаду залежыць
на нашым дабры, гэта значыць, каб кожны чалавек меў жыцьцё, асабліва, каб Ягоныя найменшыя
дзеці мелі доступ на банкет, які Ён падрыхтаваў для ўсіх. У сваё Каралеўства Бог
прыймае толькі тых, якія дзень ў дзень намагаюцца ажыцьцяўляць ў жыцьці Яго Слова. Бэнэдыкт
16 памятаў таксама аб гадавіне Вялікага Голаду. У гадах 1932-33
на Украіне ды іншых частках Савецкага Саюзу мільёны людзей памерлі ад штучна выкліканага
камуністамі недахопу харчоў. Просьбу, каб увекавечыць ( прыпомніць) гэтую трагэдыю
Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка накіраваў спэцыяльна пасланьне як да рэлігійных кіраўнікоў
так да міжнароднае супольнасьці. Горача жадаю, каб ніякі палітычны дагавор не адмаўляў
нікому больш, у імя ідэалогіі, правоў чалавека, яго свабоды і годнасьці. Запэўніваю
аб маёй малітве за ўсе нявінныя ахвяры гэтае жудаснае трагэдыі. Прызываю заступніцтва
Божае Маці, каб дапамагла народам ісьці дарогамі прымірэньня ды будаваць сучаснасьць
і будучыню ва ўзаемнай пашане і шчырым імкненьні да міру- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Вітаючы
пілігрымаў, што сабраліся на Плошчу Сьвятога Пятра, Папа прыпомніў, што ад 70-ці гадоў
з Ватыкану рэгулярна перадаюцца праграсы на польскай мове. Вось ягоныя словы На заканчэньне
Бэнэдыкт 16 спаслаўся таксама да двух бэатыфікацый. 24-га лістапада ў Нагасакі ў
Японіі да хвалы алстароў будуць паднесеныя 188-м мучанікаў, якія памерлі ў першай
палове 17-га стагоддзя. За тое 29-га лістапада на Кубе будзе бэатыфікаваны Хозэ Олальло
Вальдэс, з закону Баніфратаў. Японцаў Сьвяцейшы Айцец запэўніў з гэтае нагоды аб
сваёй блізкасьці. Заступніцтву новага Бласлаўлёнага, жыхара Кубы, даручыў ўвесь тамашні
народ, асабліва хворых і працаўнікоў санітарнае службы.