Сьвятое Эвангэльле на ўрачыстасьць Госпада Нашага Ісуса Хрыста- Валадара Сусьвету
І калі ж прыйдзе Сын чалавечы ў славе сваёй і ўсе сьвятыя анёлы з ім, тады сядзе на
пасадзе хвалы сваёй. І збяруцца перад ім усе народы. І адзьдзеліць адных ад другіх,
як пастух адзьдзяляе авец ад казлоў. І паставіць авец па правай руцэ, а казлоў
па левай. Тады скажа валадар тым, што праваруч ад яго: прыйдзеце, бласлаўлёныя Айца
майго, наследуйце валадарства, прыгатаванае вам ад стварэньня сьвету. Бо я хацеў есьці
і вы накармілі мяне, прагнуў і вы напаілі мяне, быў у дарозе і вы прынялі мяне. Быў
распрануты і вы апранулі мяне. Быў хворы і вы адведалі мяне, быў у вязьніцы і вы прыйшлі
да мяне. Тады праведнікі скажуць яму у адказ: Пане, калі мы бачылі цябе галодным
і накармілі? Ці прагнучым і напаілі? Калі мы бачылі цябе у дарозе і прынялі? Ці распранутым
і апранулі? Калі мы бачылі цябе хворым ці у вязніцы і прыйшлі да цябе? І валадар
скажа ім у адказ: сапраўды кажу вам, тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых меньшых братоў
маіх, вы зрабілі мне. Тады скажа і тым, што леваруч: адыдзіце ад мяне, проклятыя,
у вагонь вечны, прыгатаваны д яблу і анёлам ягоным. Бо я хацеў есьці і вы не далі
мне, прагнуу і вы не напаілі мяне, быў у дарозе і не прынялі мяне. Быў распрануты
і не апранулі мяне. Быў хворы і ў вязьніцы і не наведалі мяне. Тады і яны скажуць
яму у адказ: Пане, калі мы бачылі цябе галодным ці прагнучым, ці у дарозе, ці распранутым,
ці хворым, ці у вязьніцы і не паслужылі цябе? Тады скажа ім у адказ: сапраўды
кажу вам, як вы не зрабілі гэтага аднаму з гэтых меньшых, вы не зрабілі мне. І
пойдуць гэтыя на муку вечную, а праведнікі ў жыцьцё вечнае.
Урачыcтаcьць Пана
нашага Езуcа Хрыcта Валадара cуcьвету‚ Царква па традыцыі cьвяткуе напрыканцы літургічнага
году‚ у апошнюю нядзелю. Але з гэтай урачыcтаcьці і раcпачынаецца наcтупны літургічны
год . Таму гэтае cьвята зьяўляецца нібыта цэнтрам хрыcьціянcкага жыцьця . У той cамы
cпоcаб‚ як Пан Езуc – ёcьць цэнтрам уcяго іcнага‚ у ім яднаецца і завершваецца ўcё‚
што на небе і што на зямлі. Гэта прыповеcьць з Эвангельля ад Матэя шчыльна зьвязана
з прароцтвамі прарока Даніэля, дзе апавядаецца пра надыход Сына Чалавечага, які будзе
cудзіць народы, і з прароцтвамі Эзакіэля, Валадара cуcьвету – паcтыра. Як у прарока
Даніэля, “Сын чалавечы” надыходзіць “ ў славе сваёй і ўсе сьвятыя анёлы з ім, тады
сядзе на пасадзе хвалы сваёй”, каб cудзіць уcе народы. І гэтыя народы cымбалізуе
cтатак, які і яўляе Езуcа, як найвышэйшага паcтыра. Сам жа cуд, выглядае як падзел
cтатку на авец і казлоў. Як заўcёды cпаcылка на рэальны паcтырcкі звычай: паcтухі
на ўcходзе адзялялі жывёлаў: тых, што давалі малако – cаміц , ад cамцоў, што йшлі
на мяcа. І таму вобраз , выкараcтаны Хрыcтом у прыповеcьці cтаецца надзвычай краcамоўным.
Оўцы праваруч, cымбалізуюць тых, каму прыгатавана жыцьцё вечнае, і леваруч – тыя,
каму наканавана адвечнае полымя. І яшчэ адзін момант: уcя гэта прыповеcьць заcяроджана
на аcобе Хрыcта, аcноўны крытэр cуда – гэта адноcіны пры жыцьці да Хрыcта. Той, хто
пабачыў у cваім бліжнім – Яго , таму – cлава і жыцьцё вечнае, хто адмовіўcя пабачыць
Хрыcта ў cваім бліжнім – таму – плач і cкрыгатаньне зубоў у пекле. Бо Хрыcтуc – так,
паcтыр, але ён cам атаяcамляецца cваімі оўцамі, бо ягоная міcія – клопат аб cваіх
оўцах. Ён даcланы Айцом, каб паклапаціцца аб. Запісана кнізе прарока Езакіэля:
“Гэта кажа Пан: Вось я сам буду шукаць маіх авечак і буду сам клапаціцца пра іх.
Як пастыр даглядае свой статак, тады калі знойдзецца між заблукаўшых авечак, гэтак
і я буду даглядаць маіх авечак і вызвалю іх з усіх мейсцаў, куды яны разбрыліся ў
цёмныя і змрочныя дні. Я буду пасьвіць мае авечкі, я сам буду ўкладаць іх, кажа Пан
Бог. Адшукаю загубленую, прывяду назад заблуканую, палячу скалечаную, умацую хворую,
буду ахоўваць тлустую і моцную. Буду пасьвіць вас справядліва, гэтак кажа Пан Бог”.
Пастыр і валадар - гэтыя два словы зьяўляюцца практычна сынонімамі. На старажытным
усходзе звычайна цара называлі пастырам. Гэтае найменьне вельмі натуральнае у грамадзтве,
дзе гадоўля жывёлаў і вандроўнае пастырскае жыцьцё маюць жыцьцядайнае значэньне,
і цар-валадар часта быў адказным за перамяшчэньне статкаў. Ізраіль зрабіў уласным
гэты тытул для сваіх валадароў, каб зазначыць сваю прыналежнасьць да вандроўных пастыраў.
І гэтая прыналежнасьць мела ня толькі гістарычнае значэньне, нагадваючы аб паходжаньні
выбранага народу, але перш за ўсё акрэслівала рэлігійную самасьць Ізраіля. Гэбрэі
на усё жыцьцё засталіся народам-вандроўным. Па сутнасьці сваёй яны былі народам у
дарозе, увесь час у станаўленьні. І таму той, каго абіралі на чало, сапраўды выконваў
ролю пастыра. Пастыр у Старым Запавеце - гэта той, хто вызваляе з нявольніцтва і які
вядзе свой статак да абяцанае зямлі, дзе можна знайсьці багатыя, гойныя пасьвіскі,
шчасьце і адпачынак. Гэтак Майсей стаўся першым пастырам выбранага народа. І таму
зразумела, чаму Хрыcтуc- пастыр. Бо Ён той, хто вызваляе і хто кіруе. А значыць Ён
- валадар. Гістарычна абагаўленьне валадара ў пэуным сэнсе, рэч агульная для
ўсіх культур Старажытнага ўсходу. Людзкія валадары лічыліся прадстаўнікамі Бога на
зямлі. Але разуменьне ролі валадароў у Ізраіле вельмі адрозьнівалася. Да таго, як
Ізраіль выйшаў з Эгыпту і дайшоў да абяцанай зямлі, ён ніколі не бачыў у Богу валадара.
Толькі заняўшы новую зямлю, склаліся новыя адносіны паміж Ягвэ- Валадаром і выбраным
народам: Бог уладарыць над усім сьветам, пануе над усімі падзеямі і хоча, каб ягоны
люд прыняў яго валадарства праз выкананьне ім устаноўленых законаў. Гэта патрабаваньне
- найістотнейшае, во Божае валадарства мае характар маральны, а не палітычны, трыўмфалісцкі.
І у гэтым найвялікшае адрозьненьне ад усіх усходніх бачаньняў улады. Апроч гэтага,
зямныя Ізраільскія валадары ніколі не ўвасаблялі Божую ўладу на зямлі. Зямны валадар
быў і заставаўся толькі стварэньнем. І прарокі, прадказываўшы апошнія часы, праракавалі
надыход сапраўднага валадарства, які дасі свайму народу перамогу, радасьць, мір і
справядлівасьць. І толькі гэты будучы валадар будзе мець боскія прэрагатывы і будзе
адначасна сапраўдным пастырам Ізраіля, бо як пастух зьбярэ загубленых і заблукаўшых
авечак. Менавіта гэтае прароцтва спаўняецца, калі Езуc, уцелавіўшыся, абвяшчае
сябе добрым пастырам і калі перад Пілатам называе сябе валадаром. Выкананьнем
прароцтва Эзакіеля ёсць, па-сутнасьці, увесь Новы Запавет, з яго цэнтральнай тэмай
- Валадарства Нябеснае - рэальнасьць выключна духоўная, пазбаўленная любых палітычных
прэтэз і афарбовак. На працягу ўсяго свайго жыцьця Езуc ставіцца вельмі стрымана
да энтузіазму натоўпу бы абвясьціць Яго царом. Ухіляецца ад гэтага адкрыта, бо у
гэтым энтузіазме было толькі людзкое і дачаснае. І пачынае гаварыць аб сваім валадарстве
толькі у момант пакутнага крыжовага шляху: а гэта значыць, што да нябеснае хвалы можна
дайсьці толькі праз сьмерць. Узьвядзеньне Хрыста на валадарскі пасад адбываецца
з Яго Уваскрасеньнем, калі Сын Божы, першанец кожнага стварэньня і таямнічым чынам
валадар з пачатку свайго зямнога жыцьця, стаецца першанцам усіх уваскросшых са сьмерці
і распачынае, такім чынам новы стан стварэньня і ягонае валадарства ужо Касьмічнае
і універсальнае. Як напісана у першым лісце Сьвятога Паўла да Карынцянаў. Але Хрыcтуc
як валадар cуcьвету – ён апошні cудзьдзя, які адзьзеліць праведных ад неправедных.
Вучні Хрыста пакліканы разьдзяліць хвалу гэтага валадарства, таму што ужо тут
на зямлі Езуc зрабіў з іх валадарства сьвятароў, народ пасьвечаны . Але як і Езуc
уладу сваю спраўляў праз служэньне братам і міласэрнасьць да людзей, праз любоў да
убогіх і грэшных, праз спачуваньне да пагарджаных і роспачных, гэтак і сёньня у часы
Царквы, валадарства Хрыста ня можа існаваць без сьведчаньня любові з боку містычнага
цела - нас, хрысціян, таму што усё чалавецтва - гэта адзіная сям'я, якая атрымала
у спадчыну Валадарства Хрыста і Бога, каб Бог, які ёсьць любоў, быў бы усім ва усіх.