2008-11-22 10:48:41

Кардынал Сандры: Касьцёл вядзе барацьбу з антыісламізмам, а перасьлед хрысьціянаў павялічваецца


«У той час, калі Касцёл вядзе барацьбу з антысемітызмам і антыісламізмам, пераслед хрысціянаў павялічваецца», — адзначыў кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, у інтэрв’ю для газеты «La Repubblica».


Па словах кардынала Сандры, складваецца ўражанне, што «антыхрысціянізм не заўважаецца, а ў некаторых выпадках, здаецца, проста апраўдваецца». «Тым часам неабходна даць абсалютную гарантыю хрысціянам на права свабодна вызнаваць сваю рэлігію», — падкрэсліў іерарх.


Прэфект ватыканскага ведамства ўзгадаў свой нядаўні візіт у Індыю. «Мы занепакоены тым, што здарылася ў штаце Арыса», — сказаў іерарх, а таксама падкрэсліў, што на гэтую тэму размовы вяліся паміж мясцовымі ўладамі і прадстаўнікамі Касцёла. «Менавіта на лакальным узроўні хрысціянам павінна быць гарантавана бяспека», — дадаў кардынал.


Як паведаміў кардынал Леанарда Сандры, Апостальская Сталіца з непакоем глядзіць на ўцёкі хрысціянаў з Блізкага Усходу, а асабліва са Святой Зямлі. «Іх амаль няма ў ваколіцах Багдада. Іракскія біскупы займаюцца цяпер сваімі вернікамі ў Еўропе і Амерыцы», — заўважыў іерарх. На яго думку гэта — «абядненне жыцця краіны».










All the contents on this site are copyrighted ©.