2008-11-22 10:47:47

Айцец Аляксандар Надсан прыбыў у Менск


Апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў замежжа айцец Аляксандар Надсан прыбыў у Беларусь. У Менску адбудуцца ўрачыстасьці, прысьвечаныя залатому юбілею ягонай сьвятарскай дзейнасьці.

23 лістапада (нядзеля) а 14 гадзіне пачнецца ўрачыстая літургія ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены, якую будзе служыць айцец Аляксандар.

24 лістапада (панядзелак) а 18.30 тамсама адбудзецца грамадзкае віншаваньне Аляксандра Надсана. Віншаваць сьвятара ў гэты дзень будуць Адам Мальдзіс, Алег Трусаў, Аляксей Марачкін, Алена Макоўская ды іншыя навукоўцы, грамадзкія і культурныя дзеячы.








All the contents on this site are copyrighted ©.