2008-11-21 14:13:09

"Карытас" заклікае дапамагчы для Конга


Вядомая польская дабрачынная арганізацыя Карытас далучаецца да акцыі дапамогі ўцекачам у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. З гэтай мэтай да наступнай нядзелі працуе нумар 72-902, на які можна высылаць смс-паведамленьні „pomagam” (памагаю), каб такім чынам падтрымаць ахопленую канфліктам краіну.
Як інфармуе афіцыйны сайт ААН-аўскай місіі ў Конга, эўрапейскія краіны хочуць адкрыць паветраны мост з гуманітарнай дапамогай для Конга. Вядуцца таксама палітычныя дзеяньні з мэтаю спыненьня канфлікту.
Сытуацыя ўцекачоў штораз цяжэйшая. У пятніцу вакол невялікай базы дабрачыннай місіі ў Бамбу сабралася блізу 25 тыс. асобаў. 60-асабовы пэрсанал пляцоўкі ня ў стане дапамагчы ўсім, хто ўцякае з тэрыторыяў, ахопленых баявымі дзеяньнямі.








All the contents on this site are copyrighted ©.