23 лістапада 1958 года ў Рыме атрымаў святарскія свячанні а. Аляксандар Надсан, сёння
аўтарытэтны беларускі грэка-каталіцкі святар, мітрафорны протаіерэй, Апостальскі Візітатар
для беларусаў Замежжа, які жыве і служыць у Лондане.
Юбілей 50-годдзя Дастойны
Юбіляр адзначае ў Мінску. У касцёле святых Сымона і Алены ў нядзелю 23 лістапада
2008 года а 14:00 гадзіне Боскую Літургію падзякі за 50 год святарства а. Аляксандр
Надсан узначаліць у саслужэньні Архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага Візітатара
для грэка-католікаў Беларусі, і настаяцеляў мінскіх грэка-каталіцкіх парафій. Акрамя
таго духоўная праграма святкаванняў прадбачае паніхіду за памерлых беларускіх грэка-каталіцкіх
біскупаў і святароў на Кальварыйскіх могілках у Мінску (каля магілы протапрэзбітара
Яна Матусевіча) у суботу 22 лістапада а 9:00 гадзіне.
У суботу а. Аляксандр
сустрэнецца таксама з грэка-каталіцкімі святарамі і семінарыстамі ў рамках дня малітвы,
што адбываецца на пачатку перад-каляднага посту (які грэка-католікі пачалі 15 лістапада). З
нагоды Юбілею а. Аляксандра Надсана выдавецтва грэка-каталіцкай парафіі Святапакутніка
Язафата ў г. Полацку выдала маленькую кніжачку „Духоўныя настаўленьні” (Полацк 2008)
з ягонымі разважаннямі пра малітву, споведзь і Боскую Літургію.