2008-11-20 13:41:20

100-годдзе Кангрэгацыі па справах Інстытутаў Пасьвячанага жыцьця


Касцёл чакае ад манахаў і манашак выразнага і рашучага сведчання Божай прысутнасці», — адзначыў кардынал Франк Радэ. 18 лістапада 2008 г. прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця распачаў пленарнае пасяджэнне дадзенага ведамства, якое адзначае сотую гадавіну ўстанаўлення яго як асобнай Кангрэгацыі.


Кардынал Радэ адзначыў, што сёння інстытуты кансэкраванага жыцця перажываюць пэўныя цяжкасці, перш за ўсё выкліканыя недахопам пакліканняў. Адначасова, аднак, можна заўважыць адраджэнне даўніх ордэнаў, стварэнне новых супольнасцяў і кляштараў на місійных тэрыторыях.


Прэфект заахвоціў манахаў да радыкальнага перажывання цэлібату і жыцця ў супольнасці, а таксама звярнуў увагу на духоўную фармацыю кансэкраваных асобаў, якія, на думку кардынала Радэ, павінны чэрпаць сваё натхненне не ў нейкім дзеянні, а ў радыкальным наследванні Хрыста.










All the contents on this site are copyrighted ©.