2008-11-19 13:29:05

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 19-га лістапада


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16 гаварыў аб Айцах Царквы.
Сьвяцейшы Айцец зноў гаварыў на сёньняшняй аўдыенцыі пра Апостала Паўла. Дакладней гаварыў аб дактрыне Сьвятога Апостала Паўла на тэму апраўданьня. Як руплівы фарысей Павал быў перакананы, што апраўданьне ёсьць вынікам дасканалага выконваньня Правілаў Закону.
Голас
Здарэньне пад Дамаскам адмяніла ягоны погляд. У сваіх Пасланьнях даказвае, што справядлівасьць не асягаецца цераз перасьцераганьне Права але дзякуючы веры ў Хрыста. Ад сустрэчы з Уваскрослым – сказаў далей Папа- Ён стаўся пачаткам і канцом існаваньня Апостала, матывам і мэтаю ягонага жыцьця. Паводле Паўла гэта ў абьяднаньні з Хрыстом, памёршым і ўваскрослым, ажыцьцяўляецца апраўданьне дзякуючы ласцы веры. Апраўданьне ў Хрысьце- зноў сказаў Сьвяцейшы Айцец- ёсьць справаю Бога. Закон сьвяты, добры і слушны бо паходзіць ад Бога, але не ён апраўдывае, але Той, які памёр і ўваскрос дзеля нашага збаўленьня. Хрыстос адзіны Збавіцель сьвету- сказаў на заканчэньне сёньняшняе катахэзы Бэнэдыкт 16- дзякуючы якому мы атрымліваем цераз веру доступ да той ласкі ў якой трываем і ганарымся надзеяю Божае Хвалы.

На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.