2008-11-17 13:58:11

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 16-га лістапада


А паўдні гэтага дня, як і ў важнейшыя сьвяты, Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, на гэтай марыйнай малітве. У сваёй прамове да іх, перад адгаварэньнем гэтае малітвы, Бэнэдыкт 16 заахвоціў вернікаў да адказнага прыйманьня Божых дараў. Палікаў іх таксама да падтрымкі кляўзуровых законніц ды да асьцярожнасьці на дарогах.
У сваёй галоўнай прамове да вернікаў Папа спаслаўся да ўчарашняга нядзельнага Эвангэльля, ў якім чытаецца аб талентах. Апрача прыродных здольнасьцяў- сказаў Сьвяцейшы Айцец- Хрыстос пакінуў людзям духоўнае багацьце- Эвангэльле, Хрост, малітву “Ойча наш”, дар свайго прабачэньня ды Эўхарыстыю: Божае Каралеўства, якім ёсьць Ён сам, прысутны сярод нас. Зьвярнуў пры гэтым увагу на ўнутраныя стаўленьні ў прыйманьні гэтых дароў
RealAudioMP3
Няправільнае стаўленьне гэта страх. Слуга, які баіцца Госпада і дрыжыць перад Яго паваротам закопвае манету ў зямлю, што не прыносіць ніякае карысьці”. Далей Папа заўважыў, што так дзеецца, напрыклад, у людзей, якія былі ахрышчаныя, прынялі Першае Прычасьце і мірапамазаньне, аднак загубілі гэтыя дары пад фальшывым вобразам Бога, які параліжуе веру і дзеяньні аж да здрады Божых чаканьняў. На думку Сьвяцейшага Айца гэтая прыповесьць больш падкрэсьлівае аднак добрыя плады здабытыя вучнямі, якія цешачыся з атрыманага дару не схавалі яго са страху і з заздрасьці, але памножылі, прыймаючы яго і дзелячыся ім з іншымі. “Тое, што мы атрымалі ад Хрыста рамнажаецца, калі даецца другім. Гэта скарб ахвяраваны на раздаваньне, дзяленьне з іншымі”- падкрэсьліў Бэнэдыкт 16.
Папа прыпомніў затым, што 21-га лістапада будзе ўшаноўвацца Каталіцкаю Царквою дзень “Про Орантібус”- памяці аб кляўзуровых законніцах. Бэнэдыкт 16 заахвовіў да падтрымкі тых, якія поўнасьцю аддаючыся малітве жывуць дзякуючы Божаму Правіду. З нашага боку малемся за іх ды за новыя пакліканьні. Падтрымлівайма гэтыя манастыры ў матарыяльных патрэбах- зрабіў заклік Папа.
У трэцюю нядзелю лістапада ўшаноўваецца памяць ахвяраў дарожных выпадкаў. Шафёраў, пасажыраў і пешых Папа заахвоціў, каб прынялі сабе да сэрца перасьцярогу Сьвятога Паўла: чувайце і будзьце цьвярозымі. “Нашыя паводзіны на дарогах павінны характарызаваць: адказнасьць, разважнасьць і пашана да іншых”- падкрэсьліў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.