2008-11-15 10:17:46

Пахаваньне астанкаў Гая Пікарда ў Менску


15 лістапада 2008 г. у 19.00 у мінскім касцёле святых Сымона і Алены
адбудзецца закладка капсулы з прахам Гая Пікарда, вядомага даследчыка
гісторыі беларускай духоўнай музыкі і беларусіста. Святую Імшу будуць
канцэлебраваць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і
Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек.


Гай Пікарда з’яўляўся нязменным членам журы Міжнароднага хрысціянскага
фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа». Як беларусіст і даследчык
беларускай культуры ён быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.


Пяру вялікага прыхільніка беларускай мовы і паэзіі належаць шматлікія
артыкулы, прысвечаныя Францыску Скарыну і сімволіцы ў яго творах, а таксама
рэцэнзіі, змешчаныя ў лонданскім квартальніку «The Byelorussian Studies».
Гай Пікарда таксама займаўся выданнем часопіса пра беларускую культуру «The
Byelorussian Chronic». Пры жыцці даследчыка не была апублікавана галоўная
яго праца — зборнік «Залатая Беларусь».


У сваім запавеце Гай Пікарда выказаў пажаданне быць пахаваным у адной з
мінскіх святыняў.










All the contents on this site are copyrighted ©.