2008-11-13 13:58:48

Кардынал Жан-Луі Туран пра пэрспэктывы міжрэлігійнага дыялогу


Апошнім часам ініцыятывы хрысціянска-масульманскага дыялогу неаднойчы накладваюцца адна на адну і могуць выклікаць збянтэжанасць», — адзначыў у інтэрв’ю для агенцтва «Рэйтэр» кардынал Жан-Луі Таран. Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу выказаўся перад адлётам у Нью-Йорк на пасяджэнне ААН, прысвечанае прапагандаванню культуры супакою, якое адбудзецца 12 лістапада 2008 г.


Ініцыятарам пасяджэння стаў кароль Саудаўскай Аравіі Абдула. У сустрэчы плануецца ўдзел 17 кіраўнікоў дзяржаў, у тым ліку арабскіх краінаў, Ізраіля, ЗША і Вялікабрытаніі.


Кардынал Таран падкрэсліў, што Ватыкан на працягу некалькіх гадоў вядзе дыялог з універсітэтамі ў Каіры і Іране. На яго думку, масульманскі свет падзелены і, на жаль, не прамаўляе «ў адзін голас».


Французскі кардынал выказаў, аднак, прызнанне адвагі саудаўскага манарха, які падтрымлівае міжрэлігійныя ініцыятывы, нягледзячы на супраціўленне ў яго ўласнай краіне.










All the contents on this site are copyrighted ©.