2008-11-13 13:57:42

Дні культуры Беларусі ў Славаччыне


Дні культуры Беларусі ўпершыню пройдуць у Славацкай Рэспубліцы. У Братыславу адправіцца Дзяржаўны акадэмічны сымфанічны аркестар Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам маэстра Аляксандра Анісімава. Выступленьне калектыву пройдзе на сцэне Славацкай філярмоніі ў Братыславе. Саліраваць будуць Дзяніс Шапавалаў (віяланчэль) і Юлія Стэфановіч (скрыпка).
Культурнае супрацоўніцтва паміж Беларусьсю й Славаччынай разьвіваецца на падставе міжведамаснага пагадненьня, якое падпісалі Міністэрствы культуры абедзьвюх краінаў.
У 2006 годзе ў Менску праходзіла выстава “Белае прывітаньне для Беларусі”, падрыхтаванае славацкімі майстрамі. Экспазыцыю склалі фігуркі, створаныя зь белай паперы – арыгамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.