2008-11-12 14:06:45

Каралева Гішпаніі: эўтаназыя гэта забойства


2 лістапада 2008 г. каралева Іспаніі Сафія адзначыла сваё 70-годдзе. З гэтай нагоды іспанская прэса апублікавала інтэрв’ю пад назвай «Каралева зблізку», у якім жонка караля Іспаніі Хуана Карласа І заявіла, між іншым, што «эўтаназія — гэта забойства, для якога шукаюць саўдзельнікаў».


Выказванне каралевы Сафіі выклікала моцны рэзананс у іспанскіх СМІ. Каралева закранула шмат актуальных праблемаў грамадскага і палітычнага жыцця. На яе думку, грамадзянскі закон не можа стаяць над прыродным.


«Пераважная большасць сем’яў — нармальныя, якімі яны і былі спрадвеку: муж, жонка, дзеці, унукі, — адзначыла каралева. — Нягледзячы на пануючую моду і прапаганду, пэўныя рэчы ніколі не зменяцца: мужчына і жанчына як пачатковая пара, і гэты закон упісаны ў нашую прыроду».


Каралева Сафія падкрэсліла, што калі гомасексуалісты «жадаюць быць разам і ўзяць шлюб, то маюць на гэта права ў залежнасці ад законаў сваёй краіны, але няхай яны не называюць гэта сужэнствам, бо гэта не так».


Каралева выкалазася таксама супраць абортаў і эўтаназіі. Апошняе, на яе думку, з’яўляецца «забойствам, ля якога шукаюць саўдзельнікаў. Жыццё і смерць не ў нашых руках», — падкрэсліла жонка караля Іспаніі.










All the contents on this site are copyrighted ©.