Нядаўна ў Ясах (Румынія) адбывалася міжнародная кафэрэнцыя, прысьвечаная дыялёгу паміж
Эўрапейскай Народнай Партыяй (буйнейшая фракцыя Эўрапарлямэнту) і праваслаўнай царквой.
У гэтай канфэрэнцыі прымаў удзел сустаршыня аргкамітэту па стварэньні БХД Павал Севярынец.
На канфэрэнцыі абмяркоўваліся праблемы ўдзелу хрысьціянскага руху і цэркваў у
змаганьні з выклікамі новага часу: імперкім сындромам Расеі, праблемамі эміграцыі,
энергетычнага і фінансавага крызісу, захаваньня традыцыйных каштоўнасьцяў. Павал
Севвярынец выступіў на канфэрэнцыі з 10-хвілінным дакладам на ангельскай мове на тэму
“Хрысьціянская дэмакратыя як эўрапейскі адказ на пагрозы новага часу”. Сустаршыня
БХД меў шэраг сутрэчаў з прадстаўнікамі краінаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы. “Эўрапейскія
палітыкі ўсё больш асэнсоўваюць значэньне хрысьціянскага руху ў палітыцы, – зазначыў
Павал Севярынец. – Вельмі цешыць, што і наша партыя адгэтуль прымае ўдзел у вырашэньні
важных эўрапейкіх праблемаў”.