2008-11-11 11:05:14

Папа Бэнэдыкт 16 адведае пасольства Італіі пры Ватыкане


Бэнэдыкт 16-ы адведае пасольства Італіі пры Сьвятым Пасадзе. Візыт адбудзецца 13-га сьнежня. Аб гэтым паінфармавала італьянскае дыпламатычнае прадстаўніцтва пры Ватыкане. У Палаццо Борромэо ( ў ім месціцца пасольства) гасьцілі ўжо тры Рымскія Папы: Пій ХІІ у 1951-м годзе, Павал 6-ы ў 1964-м годзе ды Папа Ян Павал ІІ ў 1986-м годзе. Папа Бэнэдыкт16 сустрэнецца там, між іншым, з міністрам замежных спраў Італіі Франко Фратінім ды паслом пры Ватыкане, Антоніё Занардім Ландім. Візыт Папы зыйдзецца з заканчэньнем рэстаўрацыйных прац, якія вяліся ў палацавай капліцы Сьвятога Караля Боромэо. Менавіта ў гэтым месцы Сьвяцейшы Айцец сустрэнецца з працаўнікамі пасольства ды прадстаўнікамі італьянскага ўраду.








All the contents on this site are copyrighted ©.