2008-11-11 11:06:08

Дзень Сьвятога Марціна


11 лістапада ў каталіцкім календары адзначаецца дзень сьвятога Марціна. Дзень святога Марціна быў калісьці адным з самых прыкметных сьвятаў. Урачыстасьці ў ягоны гонар доўжыліся тры дні, з 10 па 12 лістапада.
Сам Марцін быў адным з самых улюбёных сьвятых з агульнаеўрапейскім культам. Калі Беларусь была інтэгральнай часткай заходняга сьвету, гэты культ быў пашыраны і ў Беларусі.
Сьвятога Марціна згадваюць таксама ў праваслаўнай традыцыі. Яго называюць Марцінам Міласэрным і ўшаноўваюць ягоную памяць 13 лютага.
Марцін нарадзіўся каля 316 – 317 гадоў у рымскай правінцыі Панонія – гэта сучасная Вугоршчына. Ягоны бацька быў легіянерам, які даслужыўся да пасады трыбуна й заставаўся перакананым прыхільнікам рымскага паганства. Таму сьвядома назваў сына ў гонар Марса — рымскага бога вайны. Калі пазьней бацьку перавялі служыць у італьянскую Павію, Марцін пазнаёміўся зь мясцовымі хрысьціянамі. Вясною 339 году на Вялікдзень, як было тады прынята, Марцін хрысьціўся. Пасьля звальненьня з вайсковай службы Марцін зь некалькімі сябрамі заснаваў першую пустэльню ў Галіі, зрабіўшыся пачынальнікам гальскага, а пазьней францускага манаства, і хутка слава пра ягонае сьвятое жыцьцё разьнеслася па ўсёй Рымскай імпэрыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.