2008-11-10 13:48:42

Памяць пра Бэрлінькі мур


9-га лістапада прыпадала 19-я гадавіна ліквідацыі Бэрлінскага муру. 28 гадоў ён заставаўся сымбалем падзелу Эўропы на 2 палітычна-вайсковыя блёкі.
9 лістапада 1989 году натоўпы жыхароў Бэрліна з заходяй ды ўсходняй часткі гораду разбурылі сьцяну. Яе зруйнаваньне стала сымбалічнаю датаю разбурэньня камуністычнай сыстэмы ў Цэнтральнай Эўропе. Таксама гэта было пачаткам працэсу аб’яднаньня Нямеччыны.
Пабудова мураванай сьцяны пачалася ўночы з 12 на 13 жніўня 1961 году. Улады ГДР хацелі такім чынам затрымаць нарастаючую хвалю ўцекачоў. Бэтонная сьцяна даўжынёю 45 км. аддзяліла ўсходні Бэрлін ад Заходняга. У наступныя гады мур быў ўмацаваны з усходняга боку, аточаны сыстэмаю аховы ды прыстасаваньнямі лазэрнага сачэньня. Паліцыянты мелі загад страляць без папярэджаньня ў асобаў, якія спрабавалі нелегальна перайсьці межы ГДР, нават у кабет ды дзяцей. Паводле розных дадзеных, падчас спробы перакрочыць бэрлінскую сьцяну загінула ад 130-ці да 230-ці чалавек.
Пасьля аб’яднаньня Нямеччыны за загад страляць ва ўцекачоў вырок турэмнага зьняволеньня атрымалі высокапастаўленыя афіцэры памежных войскаў ГДР.








All the contents on this site are copyrighted ©.