2008-11-08 11:03:51

Новы пасол Літвы пры Ватыкане



7-га лістапада Папа Бэнэдыкт 16 прыняў на прыватнай аўдыенцыі новага пасла Літвы пры Ватыкане. Ім ёсьць Вітаўтас Алішаўскас, які склаў вярыцельныя граматы. У сваёй прамове да новага пасла Літвы Сьвяцейшы Айцец сказаў, што як “для Літвы, так і для цэлай Эўропы зьбераганьне памяці аб гісторыі, якая гэтую Эўропу сфармавала, мае жывотнае значэньне. Дзякуючы гэтаму краіны Эўропы змогуць зьберагчы сваю сапраўдную тоеснасьць”. Далей Папа прыпомніў значэньне веры для Літоўцаў у іхняй хрысьціянскай гісторыі, якая сягае часоў Сьвятога Казіміра ды яшчэ даўнейшых. У наступных стагоддзях гэтая вера падтрымлівала іх ў часе чужой дамінацыі, дапамагаючы ім зьберагчы і ўзмацаваць сваю тоеснасьць. Цяпер, калі Літва ёсьць незалежнаю, можа даць сьведчаньне вартасьцям, якія дазволілі ёй перажыць гэтыя цяжкія гады. У краінах даўняга ўсходняга блоку ўзрастаюць сёньня новыя пакаленьні, якія не зазналі таталітарнае ўлады. Дзеля гэта ёсьць небясьпека страты пладоў, якія дасьпелі ў тадышніх нялёгкіх часах. Грамадзтву пагражае маральная разгубленасьць, рэлятывізм, сэкулярызм. “Апостальская Сталіца дацэньвае дыпламатычныя адносіны з Літвой- сказаў Бэнэдыкт 16 да новага пасла гэтае краіны пры Ватыкане. Супрацоўнічаючы, мы дапаможам тварыць Эўропу, якой прыярытэтам будзе абарона шлюбнага саюзу, сям”і ды чалавечага жыцьця як таксама разьвіцьцё мэдыцыны і навукі згодна са здароваю этыкаю, якая мела б у пашане годнасьць чалавечае асобы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.