2008-11-08 11:05:33

9 лістапада маліцеся за пераследаваную Царкву. Гэта будзе дзень. які аб'яднуе хрысціянаў усіх намінацый.


200 мільёнаў вернікаў Езуса Хрыста ў 80 краінах свету церпіць пакуты за веру. Пераследванні хрысціянаў у 20 стагоддзі пераўзышлі ўсе папярэднія, вядомыя чалавецтву, разам узятыя. Прычым, атака на хрысціянаў узрастае. Дзень малітвы, запачаткаваны Касцёлам, падтрыманы кіраўнікамі усіх рэлігійных канфесій і намінацый, рухаў і зграмаджанняў хрысціянства. Так, міжнародны дырэктар Сусветнага Эвангельскага альянсу доктар Джэф тунікліф сказаў на прэсавай Канфярэнцыі, дзе й былі абнародаваныя дадзеныя аб сучасных ганеннях на хрысціянства:"Гэты Дзень (малітвы) мае вялізнае значэнне, бо дае усім Цэрквам магчымасць выказаць сваю салідарнасць да цэркваў-сясцёр і падтрымаць мужчын і жанчын-хрысціянаў, якіх мучаць і пераследуюць за іхную веру ў Езуса Хрыста. Я, - працягнуў спадар Тунікліф, - заклікаю усіх людзей доббрае волі прыняць удзел у сусветным Дні малітвы. Гэта можа перагарнуць і асвяціць усё вашае жыццё, дарагія людзі!"







All the contents on this site are copyrighted ©.