2008-11-07 12:34:31

Папа Бэнэдыкт 16 аб Каталіцка-Музульманскім Форуме



“Можам і мы мусім быць вызнаўцамі адзінага Бога”- сказаў Папа да ўдзельнікаў першага сімпозыюма Каталіцка-Музульманскага Форума, які закончыўся ў чацьвер 6-га лістапада 2008 году. Сустрэча была зарганізаваная супольна Папскаю Радаю да спраў Міжрэлігійнага Дыялогу і прадстаўнікамі 138-мі падпішчыкаў адкрытага ліста музульманаў да хрысьціянскіх кіраўнікоў, у тым і да Папы Рымскага, што яны накіравалі 13-га кастрычніка 2007-га году.
У сваёй прамове Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў, што гэтая сустрэча была выразным знакам ўзаемнае пашаны і жаданьня, каб слухаць сябе ўзаемна. Музульмане і хрысьціяне маюць розныя падыходы да пытаньня Бога. Міма гэтага “мы можам і мусім быць вызнаўцамі адзінага Бога, які нас стварыў і турбуецца пра чалавечую асобу ў кожным кутку сьвету”. Бэнэдыкт 16 далей прыпомніў, што як для хрысьціян “любоў Бога ёсьць неразлучна зьвязана з любоў”ю нашых братоў і сясьцёр, усіх мужчын і жанчын, без розьніцы расы і культуры” так і музульманская традыцыя “заахвочвае да практычнага заангажаваньня ў служэньне ў карысьць найбольш патрабуючых” спасылаючыся да рэгулы: “што ваша вера не будзе дасканалаю, калі не зробіце для іншых таго, чаго жадалі б для сябе”. “Дзеля гэтага мы мусім дзейнічаць разам, узмацоўваючы сапраўдную пашану да годнасьці чалавечае асобы і асноўных правоў чалавека, хаця нашыя тэалогіі абгрунтоўваюць гэта ў розныя спосабы”- дадаў Папа ды сьцвердзіў, што прызнаньне за цэнтральнае месца асобы і годнасьці кожнай чалавечай істоты, пашана да жыцьця і абарона яго, зьяўляюцца “ супольнаю ніваю для пабудовы больш братэрскага сьвету, ў якім усе спрэчныя пытаньні і розьніцы былі б развязваныя ў мірны спосаб а сіла ідэалоніі, якая нішчыць усё, будзе нейтралізаваная”.
У сваім слове да прысутных Папа далей сьцвердзіў, што “дыскрымінацыя і насільле, што сёньня зазнаюць веруючыя людзі ды перасьледаваньні, якіх ёсьць ахвярамі, гэта недапушчальныя і несправядлівыя акты, тым больш жудасныя і годныя асуджэньня, калі ажыцьцяўляюцца ў імя Бога. Імя Бога можа быць толькі іменем міру і братэрства, справядлівасьці і любові”.
Дарагія прыяцелі- сказаў на заканчэньне Бэнэдыкт 16- абьяднайма нашыя намаганьні добрае волі, каб пераадолець усялякага роду недаразуменьні і спрэчныя пытаньні. Дзейнічайма ў карысьць пераадоленьня ўпярэджаньняў мінуўшчыны і палепшаньня аблічча другога боку. Працуйма разам, каб навучыць ўсіх людзей, асабліва моладзь, пабудовы супольнай будучыні”.








All the contents on this site are copyrighted ©.