2008-11-06 13:36:18

У Менску адбудзецца сустрэча праваслаўнае моладзі


Як паведамляе праваслаўны маладзёжны форум "Беседка", 7-9 лістапада ў Мінску адбудзецца сустрэча праваслаўнай моладзі, прымеркаваная да прыезду групы пяцідзесяці маладых праваслаўных людзей з брацтва прп. мч. Афанасія Брэсцкага з г. Брэста. Сустрэча адбудзецца ў прыходскім доме прыходу ў гонар іконы Божай Маці "Ўсіх тужлівых Радасць".

Брацтва прп.мч. Афанасія Брэсцкага існуе пры Свята-Троіцкім саборы г. Брэста. Ягоным старшынём з'яўляецца дыякан Генадзь Сарока, кіраўнік місіянерскага аддзелу Брэсцкай епархіі. У жніўні гэтага года Брацтва правяло семінар-злёт моладзі Брэсцкай епархіі "Еднасць", прымеркаваны для 360-годдзя пакутніцкай смерці прп. Афанасія Брэсцкага.








All the contents on this site are copyrighted ©.