2008-11-06 13:36:35

Кітай: кардынал Вэттэр першым ад 1949-га году нямесцкім выслкім касьцельным дастойнікам, які адведаў гэтую краіну


У часе знаходжаньня ў Шангаю эмэрытаваны арцыбіскуп Мюнхену ды Фрызынгі адправіў, у мінулую нядзелю, Сьвятую Імшу для нямецка-моўных католікаў.
Як падкрэсьліў айцец Баўэр, які апякуецца католікамі з краін нямецкае мовы, візіт кардынала Вэттэра зьяўляецца “знакам адзінства і прыязьні з кітайскімі католікамі”. На яго думку для маладой нямецка-моўнае супольнасьці ў Кітаю візыт кардынала мае гістарычны памер.
У Шангаі эмэрытаваны арцыбіскуп Мюнхену адправіў Сьвятую Імшу для клерыкаў мясцовае духоўнае сэмінарыі ва Ўрачытасьць Усіх Сьвятых у Саборы Сьвятога Ігната.
Візыт кардынала Вэттэра ў Кітай будзе працягвацца да 7-га лістапада.








All the contents on this site are copyrighted ©.