2008-11-06 13:37:20

Кардынал Дзівіш у Лісабоне: Папа Ян Павал ІІ меў тры захапленьні


Хрыстос, чалавек і Касьцёл гэта тры захапленьні Яна Паўла ІІ, дзякуючы якім мы можам зразумець яго індывідуальнасьць ды Пантыфікат- сказаў кардынал Дзівш ў часе лекцыі на Партугальскім Каталіцкім Унівэрсытэце ў Лісабоне.
Ісус, з якім і для якога жыў, прывёў яго да другога “захапленьня, якім быў для Папы чалавек”, разам з яго “жаданьнямі, неспакоямі і надзеямі”- сказаў аб Каралю Вайтыле кардынал Дзівш у аўдыторыі Унівэрсытэцкай Бібліятэкі імя Яна Паўла ІІ. Падкрэсьліў, што ахвяраваўся ён поўнасьцю Касьцёлу, якому служыў выконваючы розныя функцыі і якога ангажаваў да дзейнасьці.
Кракаўскі Мітрапаліт прыпомніў таксама сабраным, што Караль Вайтыла на працягу доўгага часу працаваў з моладдзю, таксама як унівэрсытэцкі выкладчык, выкарыстоўваючы затым гэтае дасьведчаньне ў сваёй паслузе Рымскага Папы. Падкрэсьліў, што “Папа паказваў моладзі цяжкія ідэалы” аднак “слухалі яго, бо быў верагодным. Быў пасьлядоўным ва ўсім тым, што прапанаваў іншым”- сьцвердзіў кардынал Дзівіш.








All the contents on this site are copyrighted ©.