ШЛЮБ ПАВІНЕН БЫЦІ ЛЮБ. Працягваем вучыцца будаваць шчасце і супакой на ўсё жыццё.
Таму ёсць шмат парадаў, якія выплываюць з Хрыстовага дабравешчання.
Псіхааналітык са Швейцарыі Валеріо Альбісэцці дапамагае нам разабрацца ў саміх сабе.
Ён сцвярджае, што толькі маральна спелы чалавек можа браць на сябе адказнасць спалучаць
сваё жыццё з іншым дзеля ўдзелу у Боскай задуме памнажэння дабра і працягу роду чалавечага.
Калі б урэшце гэта спраўдзілася, дасталі б усе цывілізацыі Любові - таго, пра што
просім Айца Нябеснага:"...Як у Небе, так і на Зямлі..." Але пакуль мы павінны імкнуцца
пакласці ў гэты будучы Дом Любові хаця б маленькую жывую цагліну - намаганнямі кожнага
дня.