2008-11-05 13:11:57

Прэсавы прадстаўнік Ватыкану: жадаем новаму Прэзыдэнту ЗША, каб ажыцьцявіў усе надзеі ўскладаныя на ім


“Усе жадаем Прэзыдэнту Обаме, каб змог адказаць на чаканьні і надзеі, ўскладаныя на ім, пасьпяхова служачы праву і справядлівасьці, знаходзячы ўласьцівую дарогу ўзмацняньня міру на сьвеце ды спрыяючы ўзросту і годнасьці чалавечае асобы пры пашане асноўных чалавечых і духоўных вартасьцяў”- сказаў дырэктар Прэсавага Бюро Апостальскай Сталіцы айцец Фэдэрыко Лёмбарді. Ён дадаў, што “веруючыя моляцца, каб Бог яго асьвяціў і дапамагаў справіцца з вялікаю адказнасьцю, якую ўзяў на сябе. Яна тычыцца не толькі ЗША, але цэлага сьвету”- падкрэсьліў айцец Лёмбарді.








All the contents on this site are copyrighted ©.