2008-11-04 14:26:04

Ватыкан: выстаўка пра Папу Пія ХІІ



“Папа Пій ХІІ—чалавек і пантыфікат”. Такі загаловак мае выстаўка з нагоды 50-й гадавіны сьмерці гэтага Папы. Выстаўку зарганізаваў Папскі Камітэт Гістарычных Навук у будынку, які знаходзіцца побач Базылікі Сьвятога Пятра, ды які прысьвечаны Вялікаму Каролю. Выстаўка будзе даступнаю для гледачоў аж да 6-га студзеня наступнага году.
На выстаўку многа матарыялаў пра Папу Эўджэніё Пачэльлі прыслалі Апостальскія Нунцыятуры з цэлага сьвету, таму што гэты Папа быў вядомы з дыпламатычнае дзейнасьці. Ёсьць, напрыклад, дакумант Папы Пія ХІІ “Міт брэндэр Сорджэ”, які асуджаў нацызм. Ёсьць таксама паказаныя гуманітарныя ініцыятывы Апостальскай Сталіцы ў часе Другой Сусьветнай Вайны. Мастацкая частка выстаўкі “Папа Пій ХІІ—чалавек і пантыфікат” мае 10-ць абразоў з Ватыканскіх Музэяў, якія тычацца сучаснага мастацтва. Ёсьць там таксама дары ахвяраваныя гэтаму Папе ды літургічныя прылады.








All the contents on this site are copyrighted ©.