2008-11-03 16:46:27

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 2-га лістапада


А паўдні гэтага дня, як ва ўсе нядзелі і важнейшыя сьвяты, Бэнэдыкт 16 а паўдні адгаварыў з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове да вернікаў, перад адгаварэньнем яе, Папа сказаў, між іншым
RealAudioMP3
Гэта вельмі важна, каб мы хрысьціяне, перажывалі адносіны з памёршымі ў праўдзе веры ды глядзелі на сьмерць ды на па-за магільнае жыцьцьё ў сьвятле Абьяўленьня”. Далей Папа прыпомніў сваю Энцыкліку “Спэ Сальві”, якая была прысьвечана між іншым гэтаму пытаньню ў спасланьні да жаданьняў і чаканьняў сучаснага чалавека. У Энцыкліцы гаворыцца аб тым, што Жыцьцё Вечнае, гэта не трываньне без канца, але занурэньне ў бязмежным акіяне любові, дзе няма ўжо ані часу ані іншых здарэньняў. Вера ў перамогу Хрыста над сьмерцю ёсьць адначасна перакананьнем, што таксама нашае жыцьцё не закончыцца ў брамы сьмерці, але дзякуючы сіле Бога нашыя цемры стануць сьвятлом.
Хрысьціянская надзея не ёсьць толькі выключна індывідуальнаю- прыпомніў Сьвяцейшы Айцец. Гэта таксама надзея адносна бліжніх. Нашыя існаваньні глыбока зьвязаныя адныя з другім а дабро і зло ажыцьцяўлянае кожным кранае заўсёды таксама і іншых. І так малітва душу, якая пілігрымуе па зямлі ёсьць ў стане дапамагчы іншай душы, якая ачышчаецца пасьля сьмерці. Гэта таму Касьцёл заклікае нас да малітвы за нашых памёршых і затрымацца на могілках пры іхніх магілах..
Вечарам у нядзелю 2-га лістапада Папа наведаў у Ватыканскіх Гротах магілы сваіх папярэднікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.