2008-11-01 13:53:07

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў суботу 1-га лістапада


А паўдні, на Сьвята Усіх Сьвятых, Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, на супольнай малітве. Перад адгаварэньнем гэтае марыйнае малітвы Сьвяцейшы Айцец зьвярнуўся да іх з прамовай, сказаўшы, між іншым:
RealAudioMP3
Сёньня ўшаноўваем з вялікаю радасьцю Сьвята Усіх Сьвятых. Гэтая ўрачыстасьць нарадзілася ў першым стагоддзі хрысьціянства як калектыўнае ўшанаваньнет памёршых. Ужо ў 609-м годзе Папа Баніфацый 4-ы высьвяціў Рымскі Пантэон, ахвяроўваючы яго Найсьвятой Дзеве Марыі ды Усім Мучанікам. Гэтае мучаніцтва зрэшты - працягваў Папа- можам разумець яго ў шырокім сэнсе, як любоў Хрыста без межаў, любоў, якая выяўляецца ў поўнай адданасьці сябе самога Богу і братам. Гэтая духоўная мэта, да якой ўсе ахрышчаныя накіроўваюцца , дасягаецца ідучы дарогаю эвангэльскіх “шчасьлівых”, якіх Літургія нам прыпамінае ў сёньняшняй ўрачыстасьці. Гэта тая самая дарога, якую вызначыў Хрыстос, якою намагался ісьці Сьвятыя, хаця былі сьвядомымі сваіх чалавечых абмежаваньняў. Бо ж у сваім земскім жыцьці- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец- яны былі ўбогія духам, засмучаныя дзеля грахоў, лагодныя, галодныя і прагнучыя справядлівасьці, міласьцівыя, чыстыя сэрцам, былі міратворцамі якіх перасьледавалі за праўду. І Бог даў ім удзел у сваёй ўласнай радасьць: яны зазналі яе гэтым у сьвеце, ды ў небе яе зазнаюць поўнасьцю. Цяпер ёсьць суцяшанымі, насычанымі , якім усё прабачана, бачаць Бога, якога ёсьць дзяцьмі. Адным словам: “іхнім ёсьць Нябеснае Валадарства”.
У гэтым дні, Усіх Сьвятых- сказаў на заканчэньне сваёй прамовы Папа- мы адчуваем у нашым сэрцы жаданьне злучыцца на заўсёды з сям”ёю Сьвятых, да якой ўжо цяпер маем ласку належаць.. Сьпяваецца ў славутай песьні “спірытуаль”: “Калі прыбудзе хор усіх сьвятых, як я жадаў-бы, Госпадзе, быць сярод яго”. Хай гэтае прыгожае жаданьне ахопіць ўсіх хрысьціян і дапаможа ім перамагчы ўсе цяжкасьці, ўсе страхі, прыкрасьці.








All the contents on this site are copyrighted ©.